Назад в раздел
|
||||||
English
![]() English Orthodox Catechism |
Deutsch
![]() Deutsch Orthodoxer Katechismus |
Italiano
![]() Italiano La Catechesi ortodossa |
Español
![]() Español El Catecismo Ortodoxo |
Svenska
![]() Svenska Den Ortodoxa Katekesen |
Suomi
![]() Suomi Ortodoksinen katekismus |
Български
![]() Български Православен катехизис |
Magyar
![]() Magyar Pravoszláv katekizmus |
Ελληνικά
![]() Ελληνικά Ορθόδοξη κατήχηση |
Română
![]() Română Catehismul ortodox |
Eesti
![]() Eesti Õigeusu katekismus |
Українська
![]() Українська Православний катихiзiс |
Беларуская
![]() Беларуская Праваслаўны катэхізіс |
ქართული
![]() ქართული მართმადიდებლური კატეხიზმო |
հայերեն
![]() հայերեն Ուղղափառ կատախիզիս |
Azərbaycan
![]() Azərbaycan Pravoslav katixizisi |
Лезги
![]() Лезги Православидин катихизис |
Нохчийн
![]() Нохчийн Керстанан катихизис |
Қазақ
![]() Қазақ Православилік катихизис |
Кыргыз
![]() Кыргыз Православ катихизис |
Чӑваш
![]() Чӑваш Православи катехизисĕ |
Татар
![]() Татар Православие катихизисы |
Башҡорт
![]() Башҡорт Православие ҡатихизисы |
Буряад
![]() Буряад Үнэн алдарта шажанай катихизис |
kalmyk
![]() kalmyk Үнн алдртын сурһалин чимг |
Саха
![]() Саха Православнай катихизис |
فارسی
![]() فارسی اصول و تعاليم مسيحيت ارتدوكس |
한국어
![]() 한국어 정교회 교리서 |
Việt
![]() Việt Sách giáo lý Chính thống giáo |
Іван Аляксандравіч Глухаў (1927–1999) нарадзіўся ў сяле Куляшова Сувораўскага раёна Тульскай вобласці ў набожнай сялянскай сям'і і быў узгадаваны ў духу праваслаўнай веры, сціпласці, любові да працы і зычлівага стаўлення да людзей. Вялікі ўплыў на станаўленне яго асобы зрабіла маці Еўдакія Сяргееўна, якую ён ўсё жыццё пяшчотна любіў і шанаваў. У 30-я гг. сям'я пераехала ў Маскву, дзе Іван у 1945 г. скончыў школу і ў 1948 г. –будаўнічы тэхнікум, пасля чаго працаваў тэхнікам ў маскоўскім жыллёвым упраўленні. Ён быў дбайным прыхаджанінам Ціхвінскае царквы сяла Аляксееўскае і прыслугоўваў у алтары.
Хочучы атрымаць багаслоўскую адукацыю, у 1951 г. І. А. Глухаў паступіў у Маскоўскую Духоўную семінарыю, паспяхова скончыў яе ў 1955 г. Пасля гэтага ён быў залічаны ў Маскоўскую Духоўную Акадэмію і скончыў яе ў 1959 годзе са ступенню кандыдата багаслоўя. Яго дыпломнае сачыненне было прысвечанае тэме «Хрысціянскае вучэнне пра зло і яго праявы». Рашэннем Акадэмічнай Рады І. А. Глухаў быў пакінуты пры Акадэміі ў якасці прафесарскага стыпендыята і прызначаны памочнікам інспектара. У Семінарыі ён пачаў выкладаць катэхізіс, гісторыю Рускае Царквы, а з 1972 г. – сектазнаўства ў Акадэміі. У тым самым годзе ён быў зацверджаны ў званні дацэнта.
За свае працы І. А. Глухаў быў узнагароджаны ордэнамі святога князя Уладзіміра ІІІ ступені, Прападобнага Сергія Раданежскага І і ІІІ ступеняў, а таксама Патрыяршай граматай. У 1995 годзе ён адбыў паломніцтва ў Святую Зямлю. У апошнія гады свайго жыцця І. А. Глухаў быў прыхаджанінам Маскоўскага храма Усіх Святых, дзе пасля смерці адбылося яго адпяванне; пахаваны Іван Аляксандравіч ў сяле Благавешчанску.
І. А. Глухаў быў патрабавальным выкладчыкам, які дамагаўся трывалых ведаў і строга прымаў экзамены. Так, трэба было напамяць ведаць некалькі соцень выказванняў са Святога Пісання. Прадмет Катэхізісу, які ён выкладаў на першым курсе семінарыі, самая грунтоўная падстава і стрыжань фарміравання праваслаўнага светапогляду, ператвараўся ва ўлюбёны. Пасля яго засваення было лёгка вывучаць усе астатнія прадметы. Вучні параўноўвалі яго прадмет з правіламі дарожнага руху, ведаючы якія, можна спакойна выпраўляцца ў няпросты жыццёвы шлях. І. А. Глухаў бачыў сэнс сваіх лекцый у прасвятленні душ слухачоў Праваслаўным вучэннем, звяртаючыся да іх найлепшых якасцяў і накіроўваючы да Праўды. Ён заўсёды цвёрда стаяў на пазіцыях Святых Айцоў, што асабліва заўважалася падчас гутарак з экуменістамі і прадстаўнікамі іншых веравызнанняў. Тыя, хто слухаў лекцыі І. А. Глухава, з удзячнасцю згадваюць яго як цудоўнага, выдатнага педагога, які валодаў шырокай эрудыцыяй і шчодра дзяліўся сваімі ведамі са студэнтамі, уважлівага і спагадлівага чалавека.
«Праваслаўны катэхізіс», які прапаноўваецца чытачу, уяўляе з сябе разгорнуты дапаможнік для спасціжэння праваслаўнага веравызнання і настаўляе ў вучэнні пра веру, надзею і любоў. Вучэнне аб хрысціянскай веры коратка выкладзена ў Сімвале веры. У ім, як у фокусе, засяроджваюцца ўсе асноўныя праўды хрысціянства. Вучэнне аб хрысціянскай надзеі змяшчаецца ў малітвах, у прыватнасці, у малітве Гасподняй «Ойча наш», і ў Запаведзях найвышэйшага шчасця. Вучэнне аб хрысціянскай любові выкладаецца ў Законе Божым, або Дзесяціслове.
«Праваслаўны катэхізіс» І. А. Глухава навучае падставам Праваслаўя ў строгай адпаведнасці з творамі Святых Айцоў, але разам з тым адлюстроўвае глыбіню асобы аўтара, яго ўласныя веру, надзею і любоў да Бога, а таксама гарачае імкненне да абуджэння і ўмацавання іх у сваёй аўдыторыі.